Каманда Міністэрства юстыцыі прыняла ўдзел у Мінскім паўмарафоне

Выдатна, ярка, спартыўна і дружна прабегла каманда Міністэрства юстыцыі на Мінскім паўмарафоне 2021! Сонца сагравала вераснёўскімі прамянямі, а ўдзельнікі – сваімі эмоцыямі. Галоўны бегавы форум краіны аб'яднаў каля 10 тысяч аматараў бегу з 40 краін свету і ўсіх абласцей Беларусі.

Да пераадолення дыстанцый паўмарафона далучыліся і члены сем'яў супрацоўнікаў міністэрства, а таксама калегі з галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў.

Свае медалі, зарад бадзёрасці атрымалі абсалютна ўсе ўдзельнікі, якія пераадолелі выбраныя дыстанцыі ў 5,5, 10,5 і 21,1 км.

Удзел у такіх маштабных спартыўных мерапрыемствах у нашай краіне натхняе і матывуе людзей на здаровы і актыўны лад жыцця.

уверх