Новы Закон аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці дасць магчымасць забяспечыць абарону персанальных даных

9 лістапада 2021 года намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў прадставіў на пасяджэнні шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу законапраект «Об изменении Закона Республики Беларусь «О нотариате и нотариальной деятельности». Звяртаючыся да парламентарыяў, намеснік міністра расказаў, што законапраект накіраваны на далейшае ўдасканаленне рэгулявання адносін у галіне ажыццяўлення натарыяльнай дзейнасці ў адпаведнасці з Законам «О защите персональных данных» і прадугледжвае шэраг новаўвядзенняў зыходзячы з правапрымяняльнай практыкі.

– Унесеныя змяненні ў законапраект накіраваны на забеспячэнне публічнага доступу да звестак аб фактах пасведчання даверанасці і яе адмены службовымі асобамі замежустаноў, – адзначыў Мікалай Старавойтаў. – Як вядома, цяпер прама сведчыць даверанасць маюць права толькі натарыус і ўпаўнаважаныя асобы замежустаноў. Публічны доступ да звестак па даверанасцях, засведчаных натарыусам, у цяперашні час ужо забяспечаны.

Акрамя таго, праектам Закона прадугледжваецца выключэнне ўзгаднення з Прэзідэнтам нашай краіны вызначаемай Урадам лімітавай колькасці натарыусаў, а таксама колькасці натарыусаў, якія ажыццяўляюць натарыяльную дзейнасць у натарыяльных бюро.

Выключаецца патрабаванне аб тэрытарыяльным прынцыпе пасведчання дагавора аб іпатэцы зямельнага ўчастка, змяняецца парадак выдачы пасведчання аб праве ўласнасці на долі ў маёмасці, нажытай мужам і жонкай у перыяд шлюбу, з мэтай скарачэння тэрмінаў атрымання гэтага пасведчання.

Дэпутаты прынялі прадстаўлены законапраект у першым чытанні.

 

Фота: sb.by

уверх