Закон адзіны для ўсіх. Міністэрствам юстыцыі вынесены папярэджанні некаторым палітычным партыям

У рэспубліцы зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць 15 палітычных партый.

Заканадаўствам на Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ускладзены функцыі па кантролю за адпаведнасцю дзейнасці палітычных партый Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закону Рэспублікі Беларусь «Аб палітычных партыях», іншым актам заканадаўства і іх статутам.

У рамках сваіх кантрольных функцый службовыя асобы Міністэрства юстыцыі ў межах сваіх паўнамоцтваў маюць права ўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў статутных мэтах палітычнымі партыямі, іх арганізацыйнымі структурамі, запытваць і атрымліваць інфармацыю па пытаннях статутнай дзейнасці і колькасці палітычных партый, іх арганізацыйных структур, знаёміцца з іх дакументамі і рашэннямі.

Міністэрствам юстыцыі 7 і 8 кастрычніка 2020 г. былі накіраваны палітычным партыям лісты аб прадстаўленні інфармацыі і дакументаў адносна персанальнай колькасці палітычнай партыі, колькасці арганізацыйных структур палітычнай партыі і колькасці членаў, якія знаходзяцца ў іх, а таксама інфармацыі аб органах арганізацыйных структур палітычнай партыі.

Важна адзначыць, што Міністэрствам юстыцыі было прапанавана палітычным партыям прыняць меры па перападліку членаў, а таксама па прывядзенні дзейнасці сваіх арганізацыйных структур у адпаведнасць са статутамі гэтых палітычных партый.

На сённяшні дзень шэраг палітычных партый прадставілі запатрабаваную рэгіструючым органам інфармацыю.

Некаторыя ж палітычныя партыі выканаць законнае патрабаванне Міністэрства юстыцыі адмовіліся, у сувязі з чым ім вынесены пісьмовыя папярэджанні.

Палітычныя партыі, якія адмовіліся прадстаўляць інфармацыю, папярэджаны, што ў выпадку неўстаранення парушэнняў заканадаўства ў адпаведнасці з артыкулам 29 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб палітычных партыях» да іх могуць быць прыменены іншыя, прадугледжаныя заканадаўствам меры адказнасці.

 

уверх