Галоўная задача – даступнасць і якасць натарыяльнага абслугоўвання. Міністр юстыцыі прыняў удзел у адкрыцці новага памяшкання натарыяльнай канторы ў сталіцы

11 лістапада 2021 года Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці новага памяшкання натарыяльнай канторы № 2 Фрунзенскага раёна г. Мінска, якая сёння гасцінна расчыніла свае дзверы для мінчан па вуліцы Скрыганава, 2Б.

Фрунзенскі раён – самы буйны і густанаселены раён сталіцы. Ва ўмовах павышанай нагрузкі і значнай колькасці зваротаў грамадзян за здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў стварэнне камфортных умоў для арганізацыі прыёму з'яўляецца першачарговай задачай. Зручнае месцазнаходжанне натарыяльнай канторы дасць магчымасць забяспечыць даступнасць натарыяльнага абслугоўвання не толькі для мясцовых жыхароў, але і для грамадзян з іншых раёнаў горада Мінска.

«Адкрыццё новага прасторнага памяшкання натарыяльнай канторы ў сучасным офісе і прэстыжным раёне створыць умовы для своечасовага і поўнага вырашэння задач, якія стаяць перад натарыятам, ключавая з іх – даступнасць і якасць натарыяльнага абслугоўвання для кожнага грамадзяніна, для кожнай сям'і», – адзначыў подчас цырымоніі адкрыцця Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка. Ён падкрэсліў, што натарыяльная дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца ад імя дзяржавы і з'яўляецца асаблівай юрыдычнай дзейнасцю, накіраванай на абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян, юрыдычных асоб.

Нагрузка на аднаго натарыуса па натарыяльнай канторы высокая і ў бягучым годзе склала больш за 200 натарыяльных дзеянняў. Натарыусамі натарыяльнай канторы № 2 Фрунзенскага за 9 месяцаў 2021 г. здзейснена больш за 16 тыс. натарыяльных дзеянняў і больш за 3 тыс. выканаўчых надпісаў. Палова выканаўчых надпісаў здзяйсняецца з вызваленнем спагнанніка ад выплаты натарыяльнага тарыфу. За 9 месяцаў 2021 г. натарыусамі натарыяльнай канторы выдадзена 1122 пасведчання аб праве на спадчыну, заведзена 676 спадчынных спраў.

«Памятайце аб правах! Карыстайцеся правам!» – пад такім дэвізам натарыусы Беларусі праводзяць вялікую працу па прававой асвеце жыхароў нашай краіны. Перасцерагчы ад здзяйснення неабдуманых учынкаў пры прыняцці важных рашэнняў, засцерагчы законныя інтарэсы грамадзян – ключавая місія натарыята.


уверх