У Міністэрстве юстыцыі адбылася дабрачынная акцыя «Дзень донара»

8 кастрычніка 2021 года ў Міністэрстве юстыцыі пры падтрымцы Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій адбылася карпаратыўная дабрачынная акцыя «Дзень донара».

Юрысты ведамства, а таксама работнікі сістэмы Мінюста сталі дабрачыннымі донарамі крыві. Адкрываючы акцыю, Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі адзначыў: «Рабонікі сістэмы Міністэрства юстыцыі – сацыяльна актыўныя людзі. Гэтая ініцыятыва зыходзіла не ад кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі, а ад саміх работнікаў. Мы, параіўшыся ў калектыве, прынялі рашэнне арганізаваць акцыю «Дзень донара». І сёння больш за 30 супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі і арганізацый сістэмы юстыцыі ў добраахвотным парадку бязвыплатна здалі кроў, якая можа спатрэбіцца для захавання здароўя і жыцця». Алег Сліжэўскі асабіста адкрыў акцыю, стаўшы першым бязвыплатным донарам. «Мяркую, што я не павінен стаяць у баку ад падобных акцый і ініцыятыў. Раблю гэта ўпершыню», – сказаў Міністр.

Дырэктар РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій Фёдар Карпенка падзякаваў калектыву ведамства за актыўную пазіцыю і арганізацыю акцыі, а таксама адзначыў: «Донарская кроў патрэбна паўсюдна. Яна жыццёва неабходная як для лячэння, так і для экстранай медыцынскай дапамогі. Яна выкарыстоўваецца для падаўжэння і паляпшэння жыцця пацыентаў, якія пакутуюць смяротна небяспечнымі захворваннямі, і для правядзення складаных медыцынскіх і хірургічных працэдур. Акрамя таго, кроў ўжываецца для лячэння параненых ў надзвычайных сітуацыях любога роду і дапамагае ратаваць жыццё маці і нованароджаных».

 

уверх