Даступнае права: напярэдадні святкавання Дня Перамогі пройдзе маштабная акцыя па прававому кансультаванню грамадзян

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Беларускай натарыяльнай палаты і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, а таксама галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама правядзе акцыю па бясплатнаму юрыдычнаму кансультаванню грамадзян, прымеркаваную да святкавання 76-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У фармаце прамых тэлефонных ліній спецыялісты Міністэрства юстыцыі, натарыусы, адвакаты пракансультуюць усіх жадаючых 7 мая 2021 года с 10.00 да 12.00 па шырокаму спектру прававых пытанняў.

Таксама будзе даступна анлайн-кансультаванне праз сацыяльныя сеткі Міністэрства юстыцыі «Facebook»  і «Вконтакте», а таксама чат-бот ў «Telegram» «Вопрос юристу». Пытанні ў сацыяльных сетках і ў чат-бот будуць прымацца з 12.00 да 13.00, спецыялісты Міністэрства юстыцыі, натарыусы і адвакаты будуць адказваць на пытанні па меры паступлення, а адказы грамадзянам і юрыдычным асобам будуць дадзены на працягу дня.

Акцыю падтрымалі галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, адвакаты і натарыусы, Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў. Бясплатную прававую кансультацыю можна будзе атрымаць ва ўсіх абласцях і ў сталіцы.

Перад зваротам за прававой кансультацыяй ў Міністэрства юстыцыі прапануем пазнаёміцца з пералікам тэм і спісам спецыялістаў.

7 мая 2021 года натарыусы Беларусі будуць кансультаваць бясплатна. Удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, прысвечанай 76-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро нашай краіны.

Падрабязнасці на сайце Беларускай натарыяльнай палаты.

Да акцыі далучаецца Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў. Ва ўсіх адвакацкіх утварэннях маламаёмасным будзе аказана юрыдычная дапамога бясплатна ў выглядзе кансультавання.

Акцыю таксама падтрымалі медыятары рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларуская ліга сямейных медыятараў». Патэлефанаваўшы па ўказаным у спісе тэлефонах, можна атрымаць кансультацыю практыкуючых медыятараў па пытаннях ўрэгулявання спрэчак у розных сферах.

Акрамя таго, у сталіцы для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны будзе арганізавана кансультаванне на даму. Пры неабходнасці ў дзень правядзення акцыі «дзяжурныя» натарыус і адвакат акажуць неабходную прававую дапамогу. Заяўку можна пакінуць па тэлефоне 200 03 84.

уверх