Законапраект «Аб валанцёрскай дзейнасці» вынесены на публічнае абмеркаванне

Міністэрства юстыцыі інфармуе, што законапраект «Аб валанцёрскай дзейнасці» вынесены на публічнае абмеркаванне.

Праект накіраваны на ўстанаўленне прававых і арганізацыйных асноў валанцёрскай дзейнасці, а таксама на стымуляванне развіцця дадзенай дзейнасці ў Беларусі і павышэнне яе прэстыжу.

Прыняцце гэтага заканадаўчага акта прызвана дапамагаць актывізацыі грамадзянскіх ініцыятыў у краіне і дазволіць прызнаць значнасць дзейнасці, якая ажыццяўляецца валанцёрамі, на афіцыйным узроўні.

Азнаёміцца з праектам Закона і выказаць па ім свае заўвагі і прапановы можна ў спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 6 па 18 лістапада 2020 г.

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь выказвае падзяку арганізацыям і валанцёрам за прапановы, прадстаўленыя ў рамках падрыхтоўкі законапраекта «Аб валанцёрскай дзейнасці», і спадзяецца на далейшае канструктыўнае ўзаемадзеянне з усімі зацікаўленымі ў дадзеным пытанні.

уверх