Стартаваў рэспубліканскі конкурс творчых работ «Права на дзяцінства»
Міністэрства юстыцыі запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце да 18 гадоў да ўдзелу ў конкурсе творчых работ «Права на дзяцінства».
Традыцыйны конкурс з кожным годам усё больш папулярны ў дзяцей і моладзі. У мінулым годзе ў ім прыняло ўдзел больш за дзве тысячы дзяцей з усіх куткоў Беларусі, а пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі ад арганізатараў і партнёраў конкурсу.
Па выніках праведзенага конкурсу «Права на дзяцінства» у 2020 годзе ў Міністэрстве юстыцыі з'явілася тэматычная пастаянна дзеючая экспазіцыя, дзе прадстаўлены работы канкурсантаў.
Улічваючы цікавасць і вялікую колькасць творчых работ, прынята рашэнне аб правядзенні рэгіянальных этапаў конкурсу, па завяршэнні якіх лепшыя работы прымуць удзел у рэспубліканскім этапе конкурсу і Інтэрнэт-галасаванні.
Конкурс праводзіцца па трох намінацыях:
- «Малюнак»;
- «Анімацыя»;
- «Відэаролік».
Тэмы для конкурсных работ:
- правы дзіцяці;
- сацыяльная абарона сям'і і дзяцей дзяржавай;
- абарона правоў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
- правы дзяцей-інвалідаў;
- абавязкі дзіцяці;
- «У адзінстве – наша сіла» (работы павінны адлюстроўваць тэму правядзення Года народнага адзінства ў Беларусі).
Агульнымі крытэрыямі ацэнкі з'яўляюцца:
- ступень самастойнасці і творчага падыходу;
- арыгінальнасць раскрыцця тэмы конкурсу;
- мастацкі ўзровень, эстэтычнае афармленне работы.
Конкурсныя работы прымаюцца да 10 мая 2021 года.
Малюнкі неабходна накіроўваць па пошце ў галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, а вось работы ў намінацыях «Анімацыя», «Відэаролік» падаюцца дыстанцыйна і павінны быць размешчаныя ў «воблаку» на серверы ў Інтэрнэце і даступныя для запампоўкі для прадстаўнікоў конкурснай камісіі.
Конкурс праводзіцца ў 3 этапы: рэгіянальны, рэспубліканскі і Інтэрнэт-галасаванне, у рамках якога карыстальнікі сацыяльных сетак «Вконтакте» і «Instagram» змогуць падтрымаць лепшыя работы сваімі галасамі.
Імёны пераможцаў будуць названыя ў Дзень абароны дзяцей – 1 чэрвеня 2021 года.
Памятнымі сувенірамі, каштоўнымі прызамі, падзякамі і дыпломамі ад Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і партнёраў конкурсу будуць адзначаны лепшыя творчыя працы, а дзеці будуць запрошаны на ўрачыстую цырымонію падвядзення вынікаў конкурсу.
Падрабязны рэгламент правядзенне конкурсу ў Палажэнні аб правядзенні конкурсу.
-
doc
ПОЛОЖЕНИЕ право на детство 2021 (приложение 1).docx
(.docx, 31 Kb)