Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена пазачарговая атэстацыя адвакатаў

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 г. № 510 «Аб удасканальванні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», Законам Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г. № 334-З «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (далей – Закон аб адвакатуры) Міністэрствам юстыцыі ў 2020 годзе праведзена планавая праверка дзейнасці Мінскай абласной калегіі адвакатаў па выкананні адвакатамі ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.

У ходзе праверкі былі вызначаны факты парушэння адвакатамі Закона аб адвакатуры, Правіл прафесійнай этыкі адваката, выяўлены парушэнні пры састаўленні прававых дакументаў, дагавораў на аказанне юрыдычнай дапамогі, ордэраў.

У адпаведнасці з Законам аб адвакатуры да абавязкаў адваката датычыцца дакладнае і няўхільнае прытрымліванне заканадаўства.

Выяўленыя ў ходзе праверкі парушэнні заканадаўства сведчаць аб неналежным выкананні асобнымі адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў, што з'яўляецца падставай для правядзення Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь пазачарговай атэстацыі адвакатаў.

3 сакавіка 2021 года прызначанай камісіяй праведзена пазачарговая атэстацыя 7 адвакатаў Мінскай абласной калегіі адвакатаў, па выніках якой прыняты рашэнні:

аб адпаведнасці адваката Карачун Ю.М. патрабаванням заканадаўства;

аб няпоўнай адпаведнасці адвакатаў Гарахавік Д.С., Коннавай С.В., Майсеня А.I. патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове выканання рэкамендацый Кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні адвакатамі павышэння кваліфікацыі;

аб немагчымасці выканання адвакатамі Барташэвічам А.В., Ётка М.А. і Шынкарэвiч А.У. сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.

У ходзе атэстацыі асобныя адвакаты паказалі нізкі ўзровень ведаў дзеючага заканадаўства.

Адвакатам неабходна пастаянна ўдасканальваць свой прафесійны ўзровень у мэтах аказання прафесійнай юрыдычнай дапамогі сваім кліентам, на якую яны абгрунтавана разлічваюць.

уверх