Створана пярвічная арганізацыя Міністэрства юстыцыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын»

У сакавіку бягучага года адбыўся сход жаночага актыву Міністэрства юстыцыі, на якім прынята рашэнне аб стварэнні пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава і 25 жанчын работнікаў Цэнтральнага апарату Міністэрства юстыцыі. Як член Прэзідыуму ГА «Беларускі саюз жанчын» Наталля Мікалаеўна расказала аб дзейнасці саюза жанчын, ключавых праектах і ініцыятывах і прапанавала ўключыцца ў працу дадзенага грамадскага аб'яднання і ў якасці першага кроку – стварыць пярвічную арганізацыю. Прапанова была падтрымана, сфарміраваны рабочыя органы пярвічнай арганізацыі, абмеркаваны ідэі, прапановы па арганізацыі мерапрыемстваў і рэалізацыі розных дабрачынных праектаў і ініцыятыў.

Рашэннем адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска пярвічная арганізацыя Міністэрства юстыцыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» пастаўлена на ўлік.

Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын» – гэта аб'яднанне жанчын, дзеючае па іх волі і ў іх інтарэсах, што ствараецца ў мэтах садзейнічання ў абароне правоў і законных інтарэсаў жанчын, сям'і і дзяцей, павышэнне ролі жанчын у грамадскай, сацыяльнай і культурнай сферах дзейнасці грамадства, актыўнага ўсебаковага ўдзелу жанчын у рэалізацыі задач пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі. Сёння ў яго радах стаяць больш за 140 тысяч жанчын, дзейнічае звыш чатырох тысяч пярвічных арганізацый.

уверх