6 сакавіка 2018 г. у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Лепшы рэгіструючы орган Рэспублікі Беларусь» і конкурсу на званне «Лепшы спецыяліст рэгіструючага органа Рэспублікі Беларусь

6 сакавіка 2018 г. у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Лепшы рэгіструючы орган Рэспублікі Беларусь» і конкурсу на званне «Лепшы спецыяліст рэгіструючага органа Рэспублікі Беларусь

6 сакавіка 2018 г. у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Лепшы рэгіструючы орган Рэспублікі Беларусь» і конкурсу на званне «Лепшы спецыяліст рэгіструючага органа Рэспублікі Беларусь».

Намеснікам Міністра юстыцыі Тушынскім І.Г. прадстаўнікам рэгіструючых органаў, прызнаных пераможцамі конкурсу «Лепшы рэгіструючы орган Рэспублікі Беларусь», былі ўручаны дыпломы:

  • Рагачоўскаму райвыканкаму

  • Магілёўскаму аблвыканкаму

Пераможцам конкурсу на званне «Лепшы спецыяліст рэгіструючага органа Рэспублікі Беларусь» уручаны дыпломы і каштоўныя падарункі:

  • Пігуль Марыі Міхайлаўне - галоўнаму спецыялісту аддзела прадпрымальніцтва і інвестыцый упраўлення эканомікі Мінскага райвыканкама;

  • Барысавай Ірыне Ігараўне - намесніку начальніка ўпраўлення рэгістрацыі і ліцэнзавання - начальніку аддзела рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання і грамадскіх арганізацый галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама.

Акрамя працэдуры ўзнагароджання перадавікоў рэгістрацыйнай справы, з прадстаўнікамі рэгіструючых органаў праведзены семінар па пытаннях апошніх новаўвядзенняў у сферы дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спынення дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання. А менавіта: магчымасць пасярэдніцтва натарыусаў у электроннай працэдуры стварэння бізнесу; адмена абавязковасці выкарыстання пячаткі ў дзейнасці суб'екта гаспадарання; практычныя пытанні падлучэння рэгіструючых органаў да аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы.

уверх