6 студзеня адбылася рабочая нарада з органамі прымусовага выканання Гомельскай вобласці

6 студзеня 2022 года ў галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама прайшло рэгіянальнае падвядзенне вынікаў работы тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання Гомельскай вобласці за 2021 год. На мерапрыемстве прысутнічаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення кантролю і ўласнай бяспекі галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шылько, кіраўніцтва ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама, а таксама кіраўніцтва 10 аддзелаў прымусовага выканання Гомельскай вобласці.

На нарадзе заслуханы даклады кіраўнікоў упраўлення прымусовага выканання аб выніках службовай дзейнасці, мерах па супрацьдзеянні карупцыі і забеспячэнню ўласнай бяспекі ў органах прымусовага выканання Гомельскай вобласці.

Аляксандр Аляксеевіч указаў на няўхільнае выкананне заканадаўства аб выканаўчым вядзенні, неабходнасць усебаковага і аператыўнага разгляду зваротаў грамадзян. Асобна закрануў пытанні выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны, адказнасці за нядобрасумленнае выкананне службовых абавязкаў.

У завяршэнні сустрэчы кіраўніцтву ўпраўлення прымусовага выканання было даручана прадоўжыць работу па зніжэнню астаткаў выканаўчых вядзенняў і зваротаў, павелічэнню спаганяемых сум у даход дзяржавы, павелічэнню працэнта рэальна выкананых выканаўчых дакументаў і дакладнаму выкананню заканадаўства аб выканаўчым вядзенні.

 

Па матэрыялах галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

уверх