31 студзеня 2018 года адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па выніках дзейнасці органаў прымусовага выканання ў 2017 годзе і задачах на 2018 год

31 студзеня 2018 года адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па выніках дзейнасці органаў прымусовага выканання ў 2017 годзе і задачах на 2018 год. У пасяджэнні калегіі прынялi удзел прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, начальнікі галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. На пасяджэнні калегіі разгледжаны вынікі працы судовых выканаўцаў па выкананнi судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў за 2017 год, а таксама вызначаны мерапрыемствы па далейшым удасканаленні работы органаў прымусовага выканання. У 2017 годзе працягвалася работа па забеспячэнню належных умоў для дзейнасці органаў прымусовага выканання, ўкараненню інфармацыйных тэхналогій у рамках выканаўчай справы, развіццю электроннага ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі ў сферы прымусовага выканання выканаўчых дакументаў. На працягу 2017 года органамі прымусовага выканання распачата 2,59 млн выканаўчых спраў. Сярэднямесячная нагрузка на аднаго судовага выканаўца, склала 234 выканаўчых спраў, што на 15% вышэй паказчыку 2016 года. Агульная колькасць выканаўчых дакументаў, выкананых у поўным аб'ёме, з улікам накіраваных па месцы атрымання даўжніком даходаў склала 81,6% ад усіх скончаных выканаўчых спраў (2016 год - 76,7%). У 2017 годзе судовымі выканаўцамі ў сувязі з адсутнасцю ў даўжнiка маёмасцi, на якую можа быць звернута спагнанне па выканаўчых дакументах, скончана 209 268 выканаўчых спраў або 9,0% ад усіх скончаных (2016 год - 290 384 вытворчасцей або 10,7%). Усяго судовымі выканаўцамі ў 2017 годзе спагнана 1,48 млрд рублёў, у тым ліку ў даход дзяржавы - 84,5 мільёнаў рублёў. Па выніках правядзення пасяджэння калегіі вызначаны першачарговыя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці і аператыўнасці выканання выканаўчых дакументаў.
уверх