Міністр юстыцыі правёў сустрэчу з калектывам аддзела прымусовага выканання Заводскага раёна г. Мінска

23 снежня 2020 года Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі з удзелам галоўнага судовага выканаўцы Рэспублікі Беларусь Каваленка Д.У., начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама Плышеўскага І.А. і галоўнага судовага выканаўцы па г. Мінску        Сінегуба Д.А. правёў сустрэчу з працоўным калектывам аддзела прымусовага выканання Заводскага раёна г. Мінска.

Наведваючы аддзел прымусовага выканання, Міністр азнаёміўся з умовамі размяшчэння і работы судовых выканаўцаў, пагутарыў з грамадзянамі, якія прыйшлі на асабісты прыём, вывучыў водгукі аб рабоце судовых выканаўцаў.

Пасля Міністр юстыцыі правёў рабочую нараду з судовымі выканаўцамі аддзела прымусовага выканання, падчас якой былі разгледжаны бягучыя працоўныя пытанні, звязаныя з прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і іншых выканаўчых дакументаў, абмеркаваў змены ў рабоце судовых выканаўцаў у сувязі з надыходзячымі зменамі ў заканадаўстве па пытаннях выканаўчага вядзення.

Выступаючы перад калектывам, Міністр звярнуў увагу на важную сацыяльную складальную работы судовых выканаўцаў па спагнанні на карысць фізічных і юрыдычных асоб сродкаў, звязаных з выкананнем аліментных абавязацельстваў, кампенсацыяй грамадзянам шкоды, нанесенай злачынствам, спагнаннем нявыплачанага наймальнікам заробку.

уверх