Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

14 лiпеня 2021 года Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена атэстацыя адвакатаў, разгледжаны пытаннi аб спыненнi дзеяння ліцэнзій на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.

Згодна заканадаўству адвакат у сваёй дзейнасці абавязаны адзін раз у пяць год праходзіць атэстацыю.

Асноўнымі задачамі атэстацыі адвакатаў з'яўляюцца: ацэнка ведаў адвакатам заканадаўства; прытрымліванне адвакатам заканадаўства аб адвакатуры; ацэнка дзелавых і асобасных якасцей адваката; вызначэнне магчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў у выпадку выяўлення фактаў, якія сведчаць аб яго недастатковай кваліфікацыі.

Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэння:

аб адпаведнасці адвакатаў Грыбок А.М., Кусмерык А.В. патрабаванням заканадаўства;

аб няпоўнай адпаведнасці адвакатаў Тараховiч Т.А., Юрчанка А.В. патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове выканання рэкамендацый Кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні адвакатамі павышэння кваліфікацыі.

Кваліфікацыйнай камісіей разгледжаны матэрыялы аб спыненні дзеяння ліцэнзіi у дачыненні да адваката Гашынскага А.У.

У адпаведнасці з артыкулам 18 Закона Рэспублікі Беларусь ад   30 снежня 2011 г. № 334 "Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці  ў Рэспубліцы Беларусь» адвакат у сваёй дзейнасці абавязаны дакладна і няўхільна выконваць заканадаўства, статуты калегій адвакатаў і адвакацкіх бюро, забяспечваць умовы захавання адвакацкай тайны, выкарыстоўваць усе прадугледжаныя законам сродкі і спосабы абароны правоў, свабод і інтарэсаў кліентаў, выконваць Правілы прафесійнай этыкі адваката, выконваць iншыя абавязкi, прадугледжаныя названым законам  і іншымі актамі заканадаўства.

Падставай для разгляду названага пытання паслужылі факты сістэматычнага парушэння (два і больш разоў на працягу 12 месяцаў запар) адвакатам Гашынскiм А.У. патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, устаноўленыя дысцыплінарнай камісіяй Мінскай гарадской калегіяй адвакатаў у ходзе разгляду дысцыплінарнага cпагнання ў дачыненні да Гашынскага А.У., а таксама Міністэрствам юстыцыі падчас выбарачнай праверкі адвакацкага бюро «Маслаў, Гашынскi  і партнёры», праведзенай у адпаведнасці з планам выбарачных праверак у г. Мінску на першае паўгоддзе 2021 года.

Таксама разгледжаны матэрыялы аб спыненні дзеяння ліцэнзій у адносiнах да:

Жэлтаногi К.Л. у сувязі з прымяненнем да адваката дысцыплінарнага спагнання ў выглядзе выключэння з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў за сістэматычнае (два і больш разоў на працягу 12 месяцаў запар) парушэнне патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, устаноўленых заканадаўствам;

Мачалава А.У., Звягінцава В.П. у сувязі з прымяненнем да iх дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з Мінскай абласной калегіі адвакатаў за здзяйсненне правін, несумяшчальных са званнем адваката, пералік якіх вызначаны Правіламі прафесійнай этыкі адваката (учыненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру).

уверх