Міністр юстыцыі наведаў аддзел прымусовага выканання і натарыяльную кантору Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці

11 снежня 2020 года Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі правёў выязныя сустрэчы з працоўнымі калектывамі аддзела прымусовага выканання і натарыяльнай канторы Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. На сустрэчах прысутнічалі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Канапелька С.П. і галоўны судовы выканаўца па Віцебскай вобласці Каржоў А.І.

Наведваючы Лёзненскі рэгіён, Міністр у першую чаргу азнаёміўся з работай натарыяльнай канторы, запатрабаванасцю паслуг натарыусаў з боку насельніцтва, а таксама абмеркаваў бягучыя пытанні по аказанні натарыяльных паслуг грамадзянам і арганізацыям, у тым ліку ў сувязі з уступленнем у сілу чакаемых змяненняў у заканадаўстве, якія звязаны з перадачай натарыусам асобных функцый сельскіх (пасялковых) выканаўчых камітэтаў.

Міністр юстыцыі таксама правёў рабочую нараду з судовымі выканаўцамі аддзела прымусовага выканання Лёзненскага раёна, у ходзе якой былі разгледжаны бягучыя пытанні дзейнасці, звязаныя з прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і другіх выканаўчых дакументаў, аператыўнасці спагнання сум па выканаўчых дакументах у даход дзяржавы. Галоўны судовы выканаўца па Віцебскай вобласці Аляксей Каржоў паведаміў Міністру аб папярэдніх выніках работы органаў прымусовага выканання Віцебскай вобласці ў 2020 годзе.

уверх