Міністр юстыцыі наведаў органы юстыцыі Пружанскага раёна, азнаёміўся з работай службы «адно акно» Пружанскага райвыканкама

Візіт Міністра юстыцыі ў Пружанскі раён Брэсцкага рэгіёну пачаўся з наведвання аддзела прымусовага выканання. У ходзе размовы, якая адбылася з судовымі выканаўцамі, абмяркоўваліся пытанні прымусовага выканання судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў, магчымыя шляхі скарачэння нагрузкі на судовых выканаўцаў, а таксама мэтазгоднасць стварэння міжраённага аддзела прымусовага выканання, які ахоплівае тэрыторыю Пружанскага і суседніх раёнаў. Па выніках наведвання Міністрам юстыцыі перад начальнікам аддзела і Галоўным судовым выканаўцам Брэсцкай вобласці пастаўлены задачы па ўдасканальванні асобных напрамкаў і паказчыкаў работы аддзела.

Пасля наведвання аддзела прымусовага выканання адбылася сустрэча Міністра юстыцыі са старшынёй Пружанскага райвыканкама Бісуном Ю.Ю., на якой абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння органаў юстыцыі са службамі і ўстановамі мясцовых органаў улады. З удзелам кіраўніцтва Пружанскага райвыканкама Міністр юстыцыі наведаў службу «адно акно», азнаёміўся з практыкай работы спецыялістаў службы па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, у тым ліку шматступеньчатых.

Наступнай установай, якую наведаў Міністр, стаў загс Пружанскага райвыканкама. Начальнік аддзела загс Цібароўская Н.Р. праінфармавала Міністра аб рабоце аддзела па рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў Пружанскім раёне за 9 месяцаў 2020 года, аб аказанні дадатковых платных паслуг насельніцтву па рэгістрацыі шлюбаў ва ўрачыстай абстаноўцы. Трэба адзначыць, што пасля праведзенага рамонту зала ўрачыстых рэгістрацый аддзела загс Пружанскага райвыканкама карыстаецца вялікай папулярнасцю ў маладых пар суседніх раёнаў.

Завяршальным мерапрыемствам у графіку работы Міністра стала наведванне натарыяльнай канторы Пружанскага раёна, дзе ён азнаёміўся з аб'ёмам і структурай натарыяльных дзеянняў, запатрабаванасцю паслуг натарыусаў з боку насельніцтва.

уверх