Задзіран Сяргей Уладзіміравіч

Задзіран Сяргей Уладзіміравіч
Першы намеснік Міністра

Прыёмная: +375-17 200-90-42

Графік прыёму:
Чацвёртая серада месяца 8.00 - 13.00 каб. 300 па вул . Калектарная, 10 (папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэл. 200 90 42)
Біяграфія

нарадзіўся ў 1978 г. у г.Мінску, мае першы клас дзяржаўнага служачага.

Адукацыя

2000 г. — Скончыў Беларускі інстытут правазнаўства па спецыяльнасці «правазнаўства».

2008 г. — Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны».

Прафесійная дзейнасць

2000 г.–2012 г. Працаваў на розных пасадах у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, (ад вядучага спецыяліста да начальніка галоўнага ўпраўлення).

2012 г.&ndash2015 г. Па прадстаўленні Рэспублікі Беларусь працаваў на пасадзе дарадцы суддзі Суда Еўразійскай эканамічнай супольнасці, а затым у Сакратарыяце Суда Еўразійскага эканамічнага саюза.

2015 г.&ndash2016 г. Праца ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь на пасадзе намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

с 2016 г. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2016 года № 872 «Аб вызваленнi i назначэннi некаторых службовых асоб» прызначаны на пасаду першага намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Абавязкі і задачы ў Міністэрстве

  • арганізацыя правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Нацыянальнага банка, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама;
  • каардынацыя ідэалагічнай работы ў сістэме Міністэрства юстыцыі;
  • каардынацыя работы па рэалізацыі мер па супрацьдзеянні карупцыі;
  • павышэнне кваліфікацыі работнікаў юрыдычных службаў дзяржаўных органаў і арганізацый.
уверх