Сліжэўскі Алег Леанідавіч

Прыёмная: +375-17 306-37-28
Сліжэўскі А.Л. 1972 года нараджэння.
Працоўную дзейнасць пачаў на Гродзенскім заводзе «Радыёпрыбор».
У 1990-1992 г.г. служыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь.
У 1998 г. скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства».
Са снежня 1996 года па сакавік 1999 г. — судовы выканаўца суда Кастрычніцкага раёна Гродна.
З сакавіка 1999 г. па лістапад 2002 г.- галоўны спецыяліст, намеснік начальніка аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзейнасці судоў упраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.
З лістапада 2002 года па верасень 2010 года — намеснік начальніка ўпраўлення грамадскіх аб’яднанняў — начальнік аддзела палітычных партый і прафсаюзаў упраўлення грамадскіх аб’яднанняў, начальнік упраўлення грамадскіх аб’яднанняў Міністэрства юстыцыі.
З 3 верасня 2010 г. па 13 снежня 2011 г. — Старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу.
У 1999 годзе скончыў магістратуру Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, у 2005 годзе — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
- узначальвае і арганізуе работу Міністэрства юстыцыі, праводзіць дзяржаўную палітыку і ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў сферы юстыцыі, каардынуе дзейнасць у гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў Рэспублікі Беларусь, нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на Міністэрства задач і функцый;
- забеспячэнне ў межах сваіх паўнамоцтваў рэалізацыі канстытуцыйных палажэнняў, правоў і інтарэсаў юрыдычных і фізічных асоб;
- забеспячэнне эфектыўнай дзейнасці цэнтральнага апарату міністэрства і яго сістэмы;
- кантроль за выкананнем актаў заканадаўства ў сферы юстыцыі.