Канцылярыя

Кіраўнік: Фаміна Алена Віктараўна
Тэлефон: +375-17 200-86-87

Агульныя звесткі

Структурным падраздзяленнем галоўнага ўпраўлення справамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, якое непасрэдна ажыццяуляе работу па арганізацыі службы дакументацыйнага забеспячэння кіравання з’яўляецца канцылярыя.

Асноўныя задачы

  • аператыўнае дакументацыйнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства, ўстанаўленне адзінага парадку дакументавання, арганізацыі работы з дакументамі;

  • распрацоўка і ўкараненне нарматыўных дакументаў па аптымізацыі дакументазвароту і ўдасканаленні сістэмы справаводства ў цэнтральным апараце Міністэрства, арганізацыях сістэмы Міністэрства;

  • ажыццяўленне кантролю за своечасовым выкананнем структурнымі падраздзяленнямі цэнтральнага апарату Міністэрства і арганізацыямі сістэмы Міністэрства заканадаўчых актаў, указаў, пастаноў, распараджэнняў і даручэнняў вышэйстаячых органаў дзяржаўнага кіравання, рашэнняў калегій Міністэрства, загадаў і ўказанняў Міністра;

  • падрыхтоўка даведачных і аналітычных матэрыялаў па дакументазвароце ў Міністэрстве, а таксама па пытаннях работы са зваротамі грамадзян.

Асноўныя функцыі

  • арганізацыя і аптымізацыя дакументазвароту ў цэнтральным апараце Міністэрства, рэгістрацыя і ўлік дакументаў, іх аператыўны пошук, падрыхтоўка дакументаў да дакладу кіраўніцтву Міністэрства, ажыццяўленне работы па выкананні даручэнняў кіраўніцтва Міністэрства і перадачы дакументаў на разгляд у структурныя падраздзяленні;

  • арганізацыйна-метадычнае кiраўнiцтва працай па вядзенні справаводства ў структурных падраздзяленнях Міністэрства;

  • ажыццяўленне кантролю за правільнасцю афармлення дакументаў у цэнтральным апараце Міністэрства;

  • рассылка ва ўстаноўленым парадку нарматыўных актаў, якія выдаюцца ў Міністэрстве, і іншых выходных дакументаў;

  • рэгуляванне ходу выканання дакументаў, кантроль іх праходжання і выканання ва ўстаноўленыя тэрміны, абагульненне звестак аб выніках выканання дакументаў, сістэматычнае інфармаванне кіраўніцтва Міністэрства па гэтых пытаннях;

  • збор, вывучэнне і падрыхтоўка інфармацыі, аналітычных даведак па рабоце з дакументамі ў цэнтральным апараце Міністэрства.


уверх