Упраўленне Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
Упраўленне Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў рэалізуе ускладзеныя на Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь функцыі па:
- вядзенню Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей — АДР);
- арганізацыйна-метадалагічнаму забеспячэнню дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спынення дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання, каардынацыі дзейнасці рэгіструючых органаў;
- кантролю за правядзеннем рэгіструючымі органамі дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спынення дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання.
Упраўленнем Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў таксама ажыццяўляецца прадастаўленне інфармацыі з АДР аб юрыдычных асобах і індывідуальных прадпрымальніках.
Па пытаннях прадастаўлення інфармацыі з АДР звяртацца па тэлефоне 200 19 27(галоўны спецыяліст Упраўлення Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў).
Агульныя звесткі
Упраўленне кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння (далей – упраўленне) з’яўляецца структурным падраздзяленнем Міністэрства юстыцыі і падпарадкоўваецца непасрэдна Міністру юстыцыі.
У склад упраўлення ўваходзяць:
аддзел кадравай работы;
аддзел ідэалагічнага забеспячэння.
Асноўнымі задачамі і функцыямі аддзела кадравай работы ўпраўлення з'яўляюцца:
-
забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі ў Міністэрстве юстыцыі, дакладнага і аднастайнага выканання заканадаўства аб дзяржаўнай службе;
-
вядзенне кадравага рэестра Міністэрства юстыцыі;
-
арганізацыя падбору кадраў у цэнтральны апарат Міністэрства юстыцыі, органы прымусовага выканання, галоўныя ўпраўленні юстыцыі і падначаленыя арганізацыі (далей – органы і арганізацыі сістэмы Міністэрства юстыцыі);
-
забеспячэнне павышэння прафесійнага ўзроўню работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі, органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі;
-
забеспячэнне фарміравання рэзерваў кадраў, арганізацыі работы з імі і іх эфектыўнае выкарыстанне;
-
іншыя задачы і функцыі ў рамках кампетэнцыі, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай службе» і іншымі актамі заканадаўства.
Асноўнымі задачамі і функцыямі аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення з’яўляюцца:
-
планаванне і арганізацыя правядзення ідэалагічнай работы ў цэнтральным апараце Міністэрства юстыцыі, органах і арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі. Аналіз правядзення ідэалагічнай работы ў цэнтральным апараце Міністэрства юстыцыі, органах і арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі;
-
арганізацыйнае і метадычнае садзейнічанне дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў (прафсаюзных, маладзёжных арганізацый і т.п.) па аб’яднанні калектыву, выхаванні ў работнікаў пачуцця патрыятызму і адказнасці за лёс краіны;
-
павышэнне аўтарытэту і прэстыжу прафесіі работніка сістэмы юстыцыі, удзел у фарміраванні пазітыўнага грамадскага меркавання аб дзейнасці Міністэрства юстыцыі;
-
фарміраванне здаровага ладу жыцця работнікаў Міністэрства юстыцыі, занятак фізічнай культурай і спортам;
-
іншыя задачы і функцыі ў рамках кампетэнцыі, прадугледжаныя актамі заканадаўства.
