Галоўнае ўпраўленне нарматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва

Галоўнае ўпраўленне нарматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва
Кіраўнік: Філімонава Алена Уладзіміраўна
Тэлефон: +375-17 200-90-43
E-mail: cd04@minjust.by

Агульныя звесткі

Галоўнае ўпраўленне нарматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем цэнтральнага апарату Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, якое прымае ўдзел у забяспячэнні нарматворчай дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, скаардынаванасці нарматворчай працы ва Урадзе Рэспублікі Беларусь (у сістэме рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь).

Нарматворчая дзейнасць у сферы дзяржаўнага будаўніцтва непарыўна звязана з наступным заканадаўствам:

  • аб асновах канстытуцыйнага ладу, канстытуцыйных правах, свабодах і абавязках чалавека;

  • аб дзяржаўных мовах, дзяржаўных сімвалах, афіцыйных геральдычных сімвалах, геральдычнай службе;

  • аб тэрыторыі;

  • аб насельніцтве, прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, міграцыі;

  • аб выбарчай сістэме, рэферэндумах;

  • аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;

  • аб Парламенце – Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, аб органах мясцовага кіравання і самакіравання;

  • аб органах выканаўчай улады, мясцовых выканаўчых і распарадчых органах;

  • аб органах судовай улады, судаўладкаванні, статусе суддзяў і народных засядацеляў;

  • аб органах кантролю і нагляду;

  • аб адвакатуры, аб натарыяце;

  • аб нарматворчай дзейнасці;

  • аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, аб асновах адміністрацыйных працэдур;

  • аб грамадзянскім і гаспадарчым працэсе, міжнародным грамадзянскім і гаспадарчым працэсе;

  • аб адміністрацыйных правапарушэннях і адміністрацыйнай адказнасці, працэсуальна-выканаўчае заканадаўства аб адміністрацыйных правапарушэннях;

  • крымінальная, крымінальна-працэсуальнае, крымінальна-выканаўчае заканадаўства;

  • аб праваахоўнай дзейнасці, барацьбе са злачыннасцю і судова-экспертнай дзейнасці;

  • у сферы абароны і ў ваеннай сферы, аб ўзбраенні, ваеннай і спецыяльнай тэхніцы, аб абаронных, ваенных і іншых аб'ектах; аб вайсковым абавязку і вайсковай службе, альтэрнатыўнай службе;

  • аб дзяржаўнай службе;

  • аб нацыянальнай бяспецы;

  • аб дзяржаўных узнагародах; аб мерах заахвочвання за заслугі перад Рэспублікай Беларусь;

  • аб дзяржаўных святах, святочных днях, памятных і юбілейных датах, увекавечанні памяці;

  • аб прафесійных саюзах;

  • аб архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці;

  • аб працы і занятасці насельніцтва;

  • аб шлюбе і сям'і;

  • аб актах грамадзянскага стану;

  • жыллёвае заканадаўства;

  • аб добраўпарадкаванні населеных пунктаў, пахаванні і пахавальнай справе, камунальнай гаспадарцы, жыллёва-камунальнай і культурна-бытавым будаўніцтве;

  • аб сацыяльнай абароне і сацыяльным страхаванні;

  • аб ахове здароўя, санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва;

  • аб адукацыі, аб навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці;

  • аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі, інфармацыйных тэхналогіях, электронным дакуменце;

  • аб культуры, фізічнай культуры, спорце і турызме.

Асноўныя задачы:

  • удзельнічаць у прававым забеспячэнні нарматворчай дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Парламента – Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Урада – Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

  • каардынаваць нарматворчую працу ва Ўрадзе Рэспублікі Беларусь (у сістэме рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь);

  • рыхтаваць прапановы па ўдасканаленню і развіццю заканадаўства Рэспублікі Беларусь на аснове аналізу заканадаўства, правапрымяняльнай практыкі і тэарэтычных даследаванняў у галіне права;

  • распрацоўваць праекты нарматыўных прававых актаў;

  • праводзіць абавязковую юрыдычную экспертызу праектаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

  • ўзгадняць праекты законаў Рэспублікі Беларусь, дэкрэтаў і ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

  • удзельнічаць у кадыфікацыі і сістэматызацыі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама ў падрыхтоўцы і рэалізацыі штогадовых планаў падрыхтоўкі законапраектаў;

  • удзельнічаць у гарманізацыі і уніфікацыі заканадаўства Рэспублікі Беларусь з заканадаўствамі замежных дзяржаў у рамках некаторых міждзяржаўных утварэнняў ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь;

  • удзельнічаць у вырашэнні іншых актуальных пытанняў па даручэннях вышэйстаячых органаў і ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя функцыі:
  • вывучаць стан нарматворчай дзейнасці ў міністэрствах і іншых рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання, рыхтаваць прадстаўленні аб ліквідацыі дапушчаных парушэнняў стану нарматворчай дзейнасці, выяўленых у выніку праверкі;

  • абагульняць практыку падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў;

  • абагульняць практыку прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, распрацоўваць прапановы аб удасканаленні заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ўносіць іх намесніку Міністра юстыцыі, Міністру юстыцыі;

  • разглядаць звароты грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб;

  • рыхтаваць заключэнні абавязковай юрыдычнай экспертызы праектаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

  • прапаноўваць высновы аб магчымасці ўзгаднення праектаў законаў Рэспублікі Беларусь, дэкрэтаў і ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

  • каардынаваць выкананне рашэнняў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, прынятых па выніках ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў;

  • удзельнічаць у правядзенні мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі работнікаў юрыдычных службаў дзяржаўных органаў;

  • удзельнічаць у навуковых мерапрыемствах (форумах, канферэнцыях, семінарах), у тым ліку якія праводзяцца міжнароднымі арганізацыямі;

  • удзельнічаць у прававой асвеце насельніцтва, у тым ліку праз сродкі масавай інфармацыі, ўзаемадзейнічаць са сродкамі масавай інфармацыі ў мэтах асвятлення пытанняў дзейнасці;

  • прадстаўляць інтарэсы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ва ўзаемаадносінах з іншымі арганізацыямі;

  • выконваць iншыя функцыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку пастановамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама загадамі і даручэннямі Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць дзейнасць:
  • Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года (са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года);

  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 1995 года «Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь»;

  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь»;

  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2008 года «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь»;

  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь»;

  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 1998 г. № 327
    «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку разгляду Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь праектаў прававых актаў»;

  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 красавiка 2002 г. № 205
    «Аб Канцэпцыі ўдасканалення заканадаўства Рэспублікі Беларусь»;

  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2003 г. № 359
    «Аб мерах па ўдасканаленню нарматворчай дзейнасці»;

  • Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 3 «Аб некаторых пытаннях апублікавання і ўступлення ў сілу прававых актаў Рэспублікі Беларусь»;

  • пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычнiка 2001 г. № 1605 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь»;

  • пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2009 г. № 193 «Аб Рэгламенце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».


уверх