Упраўленне прававога рэгулявання грамадзянскіх адносін
Агульныя звесткі
Да кампетэнцыі ўпраўлення адносіцца правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы праектаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, узгадненне праектаў законаў Рэспублікі Беларусь, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама забеспячэнне правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы ў адносінах да нарматыўных прававых актаў дзяржаўных органаў і арганізацый, падпарадкаваных Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, у якіх прадугледжана рэгуляванне пытанняў:
- грамадзянскага заканадаўства;
- банкаўскага заканадаўства;
- заканадаўства аб страхаванні;
- валютнага заканадаўства;
- заканадаўства аб лізінгавай дзейнасці;
- заканадаўства аб мікрафінансавай дзейнасці;
- заканадаўства аб інвестыцыйных фондах;
- заканадаўствы ў сферы інвестыцый;
- заканадаўства аб знешнеэканамічнай дзейнасці;
- заканадаўства аб свабодных эканамічных зонах;
- заканадаўства аб турызме.
Агульныя звесткі
Упраўленне кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння (далей – упраўленне) з’яўляецца структурным падраздзяленнем Міністэрства юстыцыі і падпарадкоўваецца непасрэдна Міністру юстыцыі.
У склад упраўлення ўваходзяць:
аддзел кадравай работы;
аддзел ідэалагічнага забеспячэння.
Асноўнымі задачамі і функцыямі аддзела кадравай работы ўпраўлення з'яўляюцца:
-
забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі ў Міністэрстве юстыцыі, дакладнага і аднастайнага выканання заканадаўства аб дзяржаўнай службе;
-
вядзенне кадравага рэестра Міністэрства юстыцыі;
-
арганізацыя падбору кадраў у цэнтральны апарат Міністэрства юстыцыі, органы прымусовага выканання, галоўныя ўпраўленні юстыцыі і падначаленыя арганізацыі (далей – органы і арганізацыі сістэмы Міністэрства юстыцыі);
-
забеспячэнне павышэння прафесійнага ўзроўню работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі, органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі;
-
забеспячэнне фарміравання рэзерваў кадраў, арганізацыі работы з імі і іх эфектыўнае выкарыстанне;
-
іншыя задачы і функцыі ў рамках кампетэнцыі, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай службе» і іншымі актамі заканадаўства.
Асноўнымі задачамі і функцыямі аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення з’яўляюцца:
-
планаванне і арганізацыя правядзення ідэалагічнай работы ў цэнтральным апараце Міністэрства юстыцыі, органах і арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі. Аналіз правядзення ідэалагічнай работы ў цэнтральным апараце Міністэрства юстыцыі, органах і арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі;
-
арганізацыйнае і метадычнае садзейнічанне дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў (прафсаюзных, маладзёжных арганізацый і т.п.) па аб’яднанні калектыву, выхаванні ў работнікаў пачуцця патрыятызму і адказнасці за лёс краіны;
-
павышэнне аўтарытэту і прэстыжу прафесіі работніка сістэмы юстыцыі, удзел у фарміраванні пазітыўнага грамадскага меркавання аб дзейнасці Міністэрства юстыцыі;
-
фарміраванне здаровага ладу жыцця работнікаў Міністэрства юстыцыі, занятак фізічнай культурай і спортам;
-
іншыя задачы і функцыі ў рамках кампетэнцыі, прадугледжаныя актамі заканадаўства.
