Год малой радзімы

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі 1 верасня наведаў сярэднюю школу №22 горада Гродна 03.09.2018

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі 1 верасня наведаў сярэднюю школу №22 горада Гродна

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі 1 верасня 2018 г. прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы ў сваёй роднай сярэдняй школе №22 горада Гродна і перадаў у дар кампутары.

На ўрачыстай лінейцы Міністр юстыцыі адзначыў, што наша краіна знаходзіцца на шляху мадэрнізацыі і інавацыйнага развіцця. «Мы будуем лічбавую эканоміку, ствараем электронны ўрад. Інфармацыйныя тэхналогіі ў гэтай справе вельмі важныя. Новыя сучасныя кампутары дапамогуць вам спазнаць асновы інфарматыкі і ісці ў нагу з часам», - падкрэсліў Алег Сліжэўскі.

Міністр юстыцыі павіншаваў вучняў, педагогаў і бацькоў з пачаткам новага навучальнага года, а таксама сустрэўся з навучэнцамі выпускных класаў.



Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі прыняў удзел у Рэспубліканскім суботніку 24.04.2018

Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі прыняў удзел у Рэспубліканскім суботніку

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі прыняў удзел у Рэспубліканскім суботніку на сваёй малой Радзіме - на Гродзеншчыне, на тэрыторыі Палацава-паркавага ансамбля ў Свяцку непадалёк ад Аўгустоўскага канала. Удзельнікі суботніка працавалі на будоўле шматфункцыянальнага комплексу, у якім у перспектыве размесціцца адміністрацыя новага аб'екта для турызму і адпачынку.

Палацава-паркавы ансамбль роду Валовічаў у Свяцку быў пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя па праекце італьянца Джузэпэ Сака. Комплекс моцна пацярпеў падчас Першай сусветнай вайны. У пачатку 2017 года пачалася яго рэканструкцыя, якая прадугледжвае аднаўленне інтэр'ераў, частка памяшканняў будзе адведзена пад гатэльныя нумары. На тэрыторыі комплексу ўжо пракладзены ўсе неабходныя камунікацыі, левы флігель і галерэя гатовы пад чыставое аздабленне. Узнаўляецца тут старадаўні парк і каскад сажалак.

Міністр з упэўненасцю адзначыў, што аднаўленне такіх гістарычных аб'ектаў робіць нашу рэспубліку прывабным турыстычным цэнтрам як для замежных, так і для нашых грамадзян.

У гэты ж дзень Міністр юстыцыі ў рамках Рэспубліканскага суботніка прыняў удзел у закладцы Алеі выпускнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы.



Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі прынялі ўдзел у месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні 21.04.2018

Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі прынялі ўдзел у месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні

Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі прынялі ўдзел у месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні, які праводзіцца адміністрацыяй Маскоўскага раёна горада Мінска.

Група работнікаў Міністэрства юстыцыі 20 красавіка 2018 года займалася добраўпарадкаваннем замацаванай за міністэрствам тэрыторыі у Маскоўскім раёне.

Падчас мерапрыемства была праведзена ўборка тэрыторыі, ачышчаны газоны ад лісця, а таксама вывезены смецце з прылеглага ўчастка.



31.12.2017

Год малой радзімы



уверх