29 мая 2018 года адбудзецца «прамая тэлефонная лінія»
29 мая 2018 года з 10 гадз. 00 хвіл. да 11 гадз. 30 хвіл. Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь будзе праведзена «прамая тэлефонная лінія» з удзелам начальніка аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь Цымбал Людмілы Маркіянаўны па тэме “Пералік тыпавых дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, якія ўтвараюцца ў працэсе дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, з указаннем тэрмінаў захоўвання. Новы парадак вызначэння тэрмінаў захоўвання дакументаў бухгалтарскага ўліку”.
Атрымаць адказы на пытанні якія цікавяць грамадства ў рамках пазначанай тэмы, можна будзе па тэл. 8 017 200 88 31