Адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» па тэме «Актуальныя пытанні, звязаныя з дзейнасцю грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый і іншых некамерцыйных арганізацый»

30 жніўня 2021 года з 15 гадз. 00 хвіл. да 16 гадз. 00 хвіл. Міністэрствам юстыцыі будзе праведзена «прамая тэлефонная лінія» з удзелам намесніка начальніка ўпраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Печкурова Аляксея Уладзіміравіча па тэме «Актуальныя пытанні, звязаныя з дзейнасцю грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый і іншых некамерцыйных арганізацый».

Атрымаць адказы на пытанні ў рамках дадзенай тэмы можна будзе па тэл. 8 017 200 77 64.

уверх