2 мая 2019 года адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» па тэме «Аб арганізацыі працы тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання»

2 мая 2019 года з 11 гадз. 00 хвіл. да 12 гадз. 00 хвіл. Міністэрствам юстыцыі будзе праведзена «прамая тэлефонная лінія» з удзелам намесніка  начальніка аддзела арганізацыі выканаўчай справы ўпраўлення арганізацыі і кантролю галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Ткачовай Галіны Міхайлаўны па тэме «Аб арганізацыі працы тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання».

Атрымаць адказы на пытанні ў рамках дадзенай тэмы можна будзе па тэл. 8 017 200 16 40.

уверх