11 красавіка 2019 года адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» па тэме «Аб арганізацыі працы тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання»

11 красавіка 2019 года з 12 гадз. 00 хвіл. да 13 гадз. 00 хвіл. Міністэрствам юстыцыі будзе праведзена «прамая тэлефонная лінія» з удзелам начальніка аддзела кантролю і ўласнай бяспекі ўпраўлення арганізацыі і кантролю галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Шылько Аляксандра Аляксеевіча па тэме «Аб арганізацыі працы тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання».

Атрымаць адказы на пытанні ў рамках дадзенай тэмы можна будзе па тэл. 8 017 200 91 82.

уверх