Сектаральны савет кваліфікацый пры Міністэрстве юстыцыі

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2018 г. № 764 зацверджана стратэгія ўдасканальвання Нацыянальнай сістэмы кваліфікацый Рэспублікі Беларусь (далей - НСК).

НСК прадстаўляе сабой сукупнасць інстытутаў, інструментаў і механізмаў, якія забяспечваюць узаемадзеянне рынку працы, сістэмы адукацыі і нефармальнага навучання.

Найважнейшым інструментам НСК з'яўляюцца прафесійныя стандарты, якія прызначаны для  выкарыстання:

  • наймальнікамі - пры найме работнікаў і рэгламентацыі іх працоўнай дзейнасці, распрацоўцы службовых (рабочых) інструкцый, арганізацыі далейшага прафесійнага развіцця работнікаў;

  • работнікамі, абітурыентамі - пры выбары кваліфікацый, вызначэнні шляхоў і спосабаў іх дасягнення, планаванні напрамкаў навучання і прафесійнай падрыхтоўкі, вызначэнні перспектыў працаўладкавання і кар'ернага росту;

  • сістэмай адукацыі - пры вызначэнні кваліфікацый, па якіх неабходна падрыхтоўка кадраў, распрацоўцы адукацыйных стандартаў, ацэньванні ўзроўню ведаў, уменняў і навыкаў.

Важная роля ў НСК адводзіцца сектаральным саветам кваліфікацый, у задачы якіх уваходзяць вызначэнне перспектыўных напрамкаў развіцця відаў працоўнай дзейнасці і выяўленне патрэбнасці ў кваліфікацыях на аснове зместу прафесійных стандартаў. Сектаральны савет кваліфікацый прызваны таксама забяспечваць узаемадзеянне паміж рынкам працы, сістэмай адукацыі і другімі зацікаўленымі бакамі па пытаннях распрацоўкі сектаральных рамак кваліфікацый і прафесійных стандартаў.

Сектаральны савет кваліфікацый пры Міністэрстве юстыцыі (далей – Сектаральны савет) створаны загадам Міністэрства юстыцыі ад 29.01.2021 № 9. Дадзеным загадам зацверджана Палажэнне аб Сектаральным савеце кваліфікацый пры Міністэрстве юстыцыі і склад Сектаральнага савета.

Сектаральны савет з'яўляецца каардынацыйным і дарадчым органам, створаным пры Міністэрстве юстыцыі, з мэтай удасканальвання НСК.

Асноўнымі задачамі Сектаральнага савета з'яўляюцца:

  • вызначэнне асноўных напрамкаў перспектыўнага развіцця сферы юстыцыі;

  • забеспячэнне развіцця НСК і распрацоўка прафесійных стандартаў на перспектыўныя і эканамічна значныя віды дзейнасці ў сферы юстыцыі;

  • узаемадзеянне з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, арганізацыямі, якія ажыццяўляюць навуковую і (або) адукацыйную дзейнасць, па ўдасканальванні нарматыўных прававых актаў, іншых арганізацыйна-распарадчых дакументаў, якія рэгулююць функцыянаванне НСК і сістэмы падрыхтоўкі работнікаў для сферы юстыцыі;

  • удзел у прагназаванні патрэбнасці ў кваліфікаваных кадрах для сферы юстыцы.

Сектаральны савет ажыццяўляе сваю работу на аснове штогод зацвярджаемага плана, які распрацоўваецца на падставе прапаноў членаў Сектаральнага савета.

Положение о Секторальном совете квалификаций при Министерстве юстиции

Состав Секторального совета квалификаций при Министерстве юстиции

уверх