Конкурс сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу

Загадам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 2019 г. № 42 «Аб конкурсе сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу» арганізавана правядзенне штогадовага конкурсу сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу (далей – конкурс), прымеркаванага да дня ўтварэння прававога інстытута абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў.

Конкурс накіраваны на ўдасканаленне парадку правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў, павышэнне якасці падрыхтоўкі нарматыўных прававых актаў, а таксама заахвочванне і прафесійнае стымуляванне нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

  • «Лепшы эксперт» – удзельнічаюць работнікі галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Міністэрства юстыцыі і супрацоўнікі галоўных упраўленняў юстыцыі абласных выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу;
  • «Лепшы нарматворчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню» – удзельнічаюць мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы базавага тэрытарыяльнага ўзроўню (мясцовы Савет дэпутатаў і мясцовы выканаўчы і распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню адной адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі выступаюць як адзін удзельнік);
  • «Лепшы нарматворчы орган» – удзельнічаюць Нацыянальны банк, Камітэт дзяржаўнага кантролю, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Следчы камітэт, Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, міністэрствы, іншыя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, абласныя, Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў, абласныя, Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты (мясцовы Савет дэпутатаў і мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню адной адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі выступаюць як адзін удзельнік).

У рамках конкурсу ацэньваюцца вынікі абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў за перыяд з 1 красавіка года, які папярэднічае году правядзення конкурсу, па 1 красавіка года правядзення конкурсу.

Па выніках ацэнкі конкурснай камісіяй, якая ствараецца Міністэрствам юстыцыі, у вышэйназваных намінацыях вызначаюцца пераможцы конкурсу, якія узнагароджваюцца дыпломамі, а таксама ўдзельнікі конкурсу, якія узнагароджваюцца пахвальнымі водгукамі.

Узнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу ажыццяўляецца  ў Міністэрстве юстыцыі.

Пераможцы 2021

Пераможцы 2020

Пераможцы 2019

уверх