Аб ліцэнзаванні

Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць агульныя пытанні ліцэнзавання:

Указ Президента Республики Беларусь от 01сентября 2010г. № 450 «О лицензировании отдельных видов деятельности».

Закон Республики Беларусь от 30 декабря 2011г. № 334-З «Об адвокатуре и адвокатской деятельности в Республике Беларусь».

Указ Президента Республики Беларусь от 14 июня 2012г. № 265 «О некоторых вопросах адвокатской деятельности» (вместе с «Положением о государственной регистрации Республиканской и территориальных (Минской городской, областных) коллегий адвокатов, адвокатских бюро», «Положением о ликвидации территориальных (Минской городской, областных) коллегий адвокатов, адвокатских бюро».

Положение о Квалификационной комиссии по вопросам адвокатской деятельности в Республике Беларусь, утвержденное постановлением Министерства юстиции Республики Беларусь от 30 ноября 2010г. № 105.

Постановление Министерства юстиции Республики Беларусь от 7 марта 2014 года № 58 «О некоторых вопросах лицензирования деятельности по оказанию юридических услуг».

Постановление Министерства юстиции Республики Беларусь от 30 ноября 2010 г. № 105 «О некоторых вопросах осуществления адвокатской деятельности и оказания юридических услуг».

Налоговый кодекс Республики Беларусь.

Кантроль за выкананнем ліцэнзіятамі ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення відаў дзейнасці, якія ліцэнзуюцца, праводзіцца Міністэрствам юстыцыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі:

Указа Президента Республики Беларусь от 16 октября 2009г № 510 «О совершенствовании контрольной (надзорной) деятельности в Республике Беларусь».

Постановления Совета Министров Республики Беларусь от 18 марта 2010г. № 383 «О некоторых мерах по реализации Указа Президента Республики Беларусь от 16 октября 2009 г. № 510».

Приказа Комитета государственного контроля Республики Беларусь от 28 октября 2009г. № 94 «Об утверждении Порядка составления и исполнения координационных планов контрольной (надзорной) деятельности».

Пры ажыццяўленні кантролю Міністэрствам юстыцыі правераецца выкананне ліцэнзіятамі патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення віду дзейнасці, які ліцэнзуецца, пералік якіх утрымліваецца ў нарматыўных прававых актах, якія рэгламентуюць адвакацкую дзейнасць, дзейнасць па аказанню юрыдычных паслуг, рыэлтарскую дзейнасць.

Заява (з дакументамі, якія да яе дадаюцца) аб выдачы ліцэнзіі, атрыманні дубліката ліцэнзіі, унясенні ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў, а таксама паведамленне аб прыняцці ліцэнзіятам рашэння аб спыненні ажыццяўлення віду дзейнасці, які ліцэнзуецца, прадстаўляюцца ў орган, які ліцанзуе, асабіста суіскальнікам ліцэнзіі (ліцэнзіятам) або яго ўпаўнаважаным прадстаўніком, або накіроўваюцца суіскальнікам ліцэнзіі (ліцэнзіятам) па пошце заказным лістом з заказным паведамленнем аб атрыманні або ў выглядзе электроннага дакумента.

Асабістае прадстаўленне ўказаных вышэй дакументаў ажыццяўляецца суіскальнікам ліцэнзіі (ліцэнзіятам) або яго ўпаўнаважаным прадстаўніком з адначасовым прад'яўленнем:

  • дакумента, які сведчыць асобу, і дакумента, які пацвярджае паўнамоцтва кіраўніка юрыдычнай асобы (загад аб прызначэнні на пасаду кіраўніка, або выпіска з рашэння агульнага сходу, праўлення або іншага органа кіравання юрыдычнай асобы, або працоўны дагавор (кантракт), або грамадзянска-прававы дагавор), — кіраўніком юрыдычнай асобы;

  • дакумента, які сведчыць асобу, – фізічнай асобай, якая хадайнічае аб прадастаўленні яму права занятку адвакацкай дзейнасцю, індывідуальным прадпрымальнікам;

  • дакумента, які сведчыць асобу, і даверанасці – упаўнаважаным прадстаўніком суіскальніка ліцэнзіі (ліцэнзіята).

Прадстаўленне дакументаў па пошце або ў выглядзе электроннага дакумента ажыццяўляецца суіскальнікам ліцэнзіі (ліцэнзіятам) з дадаткам да іх для юрыдычнай асобы — звестак пра кіраўніка юрыдычнай асобы (прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), дадзеныя дакумента, які сведчыць асобу (серыя (пры наяўнасці), нумар, калі і кім выдадзены, рэгістрацыя па месцу жыхарства, а таксама дакумента (яго копіі), які пацвярджае яго паўнамоцтва (загад аб прызначэнні на пасаду кіраўніка, або выпіска з рашэння агульнага сходу, праўлення або іншага органа кіравання юрыдычнай асобы, або працоўны дагавор (кантракт), або грамадзянска-прававы дагавор).

Пры прадстаўленні заявы (з дакументамі, якія дадаюцца да яе) аб выдачы ліцэнзіі, атрыманні дубліката ліцэнзіі, унясенні ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў, а таксама паведамленне аб прыняцці ліцэнзіятам рашэння аб спыненні ажыццяўлення віду дзейнасці, які ліцэнзуецца, у выглядзе электроннага дакумента апошні падпісваецца электронным лічбавым подпісам (ЭЛП). Ключ ЭЛП выдаецца Рэспубліканскім цэнтрам Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу Рэспублікі Беларусь (pki.gov.by/RC/).

Падпісаныя з дапамогай ЭЛП дакументы (у фармаце .sgn) накіроўваюцца ў адрас Міністэрства юстыцыі на электронную пошту kanc@minjust.by.

Дакументы аб выдачы, унясення змяненняў, спыненні дзеяння ліцэнзій падаюцца спецыялістам упраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці ў прыёмныя дні.

ГРАФІК ПРЫЁМУ УПРАЎЛЕННЯ АДВАКАТУРЫ І ЛІЦЭНЗАВАННЯ ЮРЫДЫЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Сутнасць звароту       Час правядзення         Месца і адказная асоба

Па пытаннях ліцэнзавання рыэлтарскай дзейнасці і выдачы пасведчанняў аб атэстацыі рыэлтара 

Панядзелак

з 14.00 да 17.30 каб.308

Кансультант — БулахТаццяна Аляксандраўна

Па пытаннях выдачы пасведчанняў медыятара і рэгістрацыі арганізацый, якія забяспечваюць правядзенне медыяцыі 

Аўторак

з 10.00 да 13.00 каб.309

Кансультант - Каспяровіч Андрэй Пятровіч

Па пытаннях ліцэнзавання дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг Чацвер

з 09.30 да 12.30 каб.309

Кансультант - Каспяровіч Андрэй Пятровіч

Па пытаннях ліцэнзавання адвакацкай дзейнасці 

Серада

з 10.00 да 13.00 каб. 310

Намеснік начальніка ўпраўлення—

Радабольская Алена Валянцінаўна

Кансультант – Шаўчонак Алена Уладзіміраўна

Павышэнне кваліфікацыі асоб, якія маюць пасведчанні аб атэстацыі юрыста, рыэлтара, а таксама прафесійная падрыхтоўка прэтэндэнтаў на пасаду агента па аперацыях з нерухомай маёмасцю ажыццяўляецца ва ўстанове адукацыі «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта» па адрасу:
г. Мінск, вул. Савецкая, 14.

Адрас сайта: www.lawinstitute.bsu.by

Глядзіце таксама:

Упраўленне адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці
уверх